Не магу не падзяліцца ўражаньнямі ад паездкі ў Івянец - дзяўчаты-хлопцы, гэта было
КЛАСНА!
На такім добрым пазітыўчыку, так цёпла і па-свойску, па-сяброўску, і, што галоўнае, так плённа!!
Усе ранейшыя прагна прыдумлялі сабе тэмы да новага нумара, ды яшчэ і новыя дадаліся!!!
Я, канешне, само сабой, разумею, што калі мы прыедзем увосень правяраць, выканана будзе вельмі мала, але, народ, ІМ ЦІКАВА! і я н ы ж а д а ю ц ь !
Ад колькіх мы чулі: "буду ў Італіі, часу ў мяне будзе шмат, вось і буду пісаць - будзе чым заняцца!"
А як актыўна яны ў ключыліся ў абмеркаваньне новых тэмаў!!!
А некаторыя ўзялі ажно па 3
Ну і, канешне, пыталі пра ўсіх пра вас, калі будзіце, чаго няма, калі прыедзем наступны раз
Проста мне вельмі-вельмі хочацца падзяліцца і з вамі тым задавальненьнем, што я атрымала - нашая задума працуе
І як-ніяк, а не дарма мы гэта ўсё і столькі шмат
Дзякуй усім вам
П.С.: SofTeq з канцэртам да ніх едзе, усё ж, 10 чэрвеня. Для нас 2 варыянты: ці гэтыя выходныя прапусьціць, ці ехаць зь німі разам. Я асабіста прапаноўваю прапусьціць, і ўжо паехаць на тыдзень пазьней, але з псіхолагамі, каб яны лепей пазнаёміцца маглі